Акцыя памяцi "(НЕ)Расстраляныя"
ІНСТЫТУТ
МЫСЛІ БЕЛАРУСКАЙ
Мы - хаб ідэй, які ставіць мэтай аб'яднаць беларусаў дзеля абмеркавання сваіх праектаў, а таксама пошуку інструментаў і сродкаў для іх рэалiзацыі.
Пра нас
Падобна птушкам, якія адлятаюць у вырай, беларусы пасля 2020 году разляцеліся па ўсяму свету. Але, як толькі настае вясна, птушкі, рухомыя сваім унутраным компасам, зноў вяртаюцца дадому. Як і птушак, нас беларусаў унутраны компас вядзе да аднадумцаў і яднае ў "чараду". Наш унутраны компас натхняе захоўваць і множыць беларускае — нашу Радзiму, што цяпер вандруе разам з намі па свеце.
Свая культура побач
Мы ладзім сустрэчы з творчымі людзьмі і беларускімі дзеячамі культуры — ад актораў і музыкаў да тэатральных суполак. Беларусы імкнуцца да свайго, да таго, што распавядае і адлюстроўвае нашу ідэнтычнасць, падтрымлівае сувязь са сваімі каранямі і з домам. А мы імкнемся праз такія творчыя сустрэчы задаволіць гэтую прагу беларусаў, а таксама працягваць падтрымку і развіццё сваёй культуры па-за межамі роднай краіны.
Беларускі размоўны клуб
Беларусы Познані аб'ядналіся, каб праз штотыднёвыя сустрэчы ствараць сабе беларускамоўнае асяроддзе і прасоўваць ужыванне беларускай мовы ў штодзённым жыцці. Кожную нядзелю а 15 гадзіне запрашаем на сустрэчы Беларускага размоўнага клубу па адрасе Sienkiewicza 8, Poznań
За вольнасць Украіны!
З першых дзён уварвання Расеі ва Украіну мы супрацоўнічаем з нашымі польскімі сябрамі з мэтай падтрымкі ўкраінскай супольнасці як у Польшчы, так і ва Украіне — дапамога ўцекачам ў пункце падтрымкі на познаньскім вакзале, zupa dla potrzebujących, акцыі пратэсту каля консульства Расеі, гуманітарная дапамога Харкаву.
«Безопасная среда»
Шмат хто з нас апынуўся ў эміграцыі і цяпер шукае новыя кропкі апоры ў новым асяроддзі. На базе нашага фонда ладзяцца рэгулярныя сустрэчы, дзе пры падтрымцы прафесіянага псіхатэрапеўта ўдзельнікі абмяркоўваюць тое, як можна хутчэй адаптавацца да новых абставінаў, падтрымаць сябе і сваех блізкіх, каб наладзіць сваё жыццё ў новай краіне ды рухацца далей.
Лісты салідарнасці
На сенняшні дзень у беларускіх вязніцах — тысячы нашых суайчыннікаў, якія кожны дзень сутыкаюцца з ціскам, фізічнымі і псіхалагічнымі выпрабаваннямі. Але слоў падтрымкі ніколі не будзе зашмат. Гэта самае невялікае, што можа рабіць кожны з нас, каб выказаць сваю салідарнасць. І негледзячы на дэматывацыю і тое, што шмат лістоў не даходзіць, пакуль мы пішам, нашы людзі атрымліваюць сігналы, што іх не забылі, а "сістэма" бачыць, што мы не здаліся.
Мерапрыемствы
- сб, 12 лісPoznań12 ліс 2022, 16:00Poznań, Święty Marcin, 61-809 Poznań, Польша12 ліс 2022, 16:00Poznań, Święty Marcin, 61-809 Poznań, Польша12 лістапада - другая гадавіна смерці маладога, таленавітага мастака Рамана Бандарэнкі, жыхара “Плошчы Перамен”, які восеньскім вечарам 2020 сказаў сваё апошнія словы: " Я выходжу!"… Каб ушанаваць памяць Рамана, запрашаем сустрэцца, запаліць свечкі.