НАШЫ
ПРАЕКТЫ
МЭТЫ.
Наш фонд імкнецца як ладзіць уласныя ініцыятывы, так і падтрымліваць і ўзаемадзейнічаць з ужо існуючымі ініцыятывамі беларусаў.
Наша мэта — наладзіць сувязь паміж тымі, у каго ёсць ідэі праектаў, з тымі, хто зможа дапамагчы іх рэалізаваць, стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця такіх праектаў, дапамагчы знайсці сродкі і інструменты для здяйснення цікавых і карысных ідэй.
Мы намагаемся аб'яднаць беларусаў вакол агульных каштоўнасцяў, спрыяць эфектыўнаму ўзаемадзеянню супольнасці і ўмацаванню зносін у дыяспары.
НАША ДЗЕЙНАСЦЬ.
СУМЕСНАЯ ПРАЦА.
Інстытут Мыслі Беларускай актыўна развівае адносіны з прадстаўнікамі Вольнага Беларускага Ўніверсітэту і плануе далейшае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі. Спадзяемся, што вельмі хутка і ў Познані паўстануць адукацыйныя праекты, якія дазволяць закласці добрую аснову для будучага Беларусі і дапамогуць развіццю вольнай дэмакратычнай краіны.